Вопрос 6: У п’есе Браяна Фрыла англічане змяняюць мясцовыя iрландскiя назвы. У пастаноўцы Мікалая Пінігіна непаразуменне паміж тутэйшымі і англічанамі было перададзена з дапамогай АЛЬФЫ і БЭТЫ. Назавіце АЛЬФУ і БЭТУ, кожную — двума словамi.
Ответ: Адказ: беларуская мова, руская мова.
Зачёт: Залiк: у любым парадку.
Каментар: п’еса напісана на анге́льскай, але па сюжэце ірландцы і англічане гавораць на розных мовах і не разумеюць адзін аднаго. У пастаноўцы Мікалая Пінігіна ірландцы гавораць па-беларуску, англічане — на рускай. Калі Пінігін прасіў аўтара аб пастаноўцы, той яму адказаў, што гэта была яго мара: каб персанажы адзін аднаго не разумелі, а гледачы разумелі абедзве мовы.
Источник(и): Крыніцы: п’еса «TRANSLAТIONS»;
https://nn.by/?c=ar&i=119714&lang=ru
Автор: Ганна Лушчык (Мiнск)