Skip to Content

XVI Студенческий чемпионат Беларуси (Минск). Другi тур

Дата: 2021-05-22

Редакторы: Елизавета Лысенко (Марьина Горка), Михаил Малкин (Люберцы), Михаил Папков (Санкт-Петербург - Тарту)
Рэдактары тура дзякуюць за дапамогу ў працы над пакетам камандам «Das Gemeine» [дас ги́майнэ] (Санкт-Пецярбург), «Integro» [интэ́гра] і «Здаравенны Я» (абедзве — Масква, Расiя), «К’яраскура» (Тарту), «Раніца ў Забароненым лесе» і «Эстонскі Экспрэс» (абедзве — Мінск), а таксама Мікалаю Кра́пілю (Масква) і Яўгену Міроціну (Талін, Эстонiя). Тур игрался на белорусском языке. Версию на русском языке можно почитать по этой ссылке.

Показать ответы

Вопрос 16: Сотні гадоў басконскія рыбакі гандлявалі траской, вылаўленай на паўночным захадзе Атлантыкі. Франсуа Біл з іроніяй адзначае, што менавіта набытай у баскаў сушанай рыбай сілкаваліся матросы, якія... Адкажыце двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару: што зрабілі?

Вопрос 17: Ангельскі навуковец Чарльз Фо́стэр захапіўся параўнальнай заалогіяй і ў 2009 годзе апублікаваў кнігу «Бескарыслівы ЁН». Назавіце ЯГО.

Вопрос 18: Пасля таго, як у 1926 годзе ў Адэскай вобласці была здзейсненая серыя дзёрзкіх рабаванняў, следчыя не маглі зразумець, дзе рабаўнікі дасталі зброю. Але неўзабаве ім паведамілі пра знікненне рэкеціра «Бені Крыка». Якое слова мы замянілі ў папярэднім сказе?

Вопрос 19: У адным сучасным творы настаўніца літаратуры, назваўшы тэму ўрока, пакідае вучняў у класе адных. Раман, які прапануецца вывучыць такім чынам, у СССР упершыню апублікаваў часопіс «Вакол свету». Як называецца гэты раман?

Вопрос 20: [Раздаточный материал: Some of our technologies...].
    Амерыканскі калега савецкага праграміста Сцяпана Па́чыкава на выставе ў ЗША распавёў аб некаторых з распрацовак сумеснага прадпрыемства. Пасля гэтага Па́чыкаў пакрыўджана спытаў, чаму іх перадавую тэхналогію калега назваў... Якой?

Вопрос 21: Разважаючы аб савецкім балеце, Саламон Волкаў адзначае, што і Галіна Уланава, і Ма́я Плісецкая выкліка́лі захапленне сучаснікаў. Пры гэтым Уланава больш запомнілася як кранальная ПЕРШАЯ, а Плісецкая — як уладарная ДРУГАЯ. Назавіце ПЕРШУЮ і ДРУГУЮ.

Вопрос 22: Першы збор графічных твораў Шарлоты Саламон выйшаў у 1963 годзе — праз 20 гадоў пасля гібелі аўтаркі — і па аналогіі называўся «Ён у малюнках». У адным са слоў папярэдняга сказа мы прапусцілі некалькі літар. Напішыце гэта слова ў зыходным выглядзе.

Вопрос 23: Юрген Штэен піша, што ў іншых гарадах з ІМІ паступалі падобным чынам: звозілі на плошчы на гнаявых драбінах ці прыбівалі да ганебных слупоў. Назавіце ІХ адным словам.

Вопрос 24: [Раздаточный материал:
    


    ].
    У 2009 годзе вядомая кампанія адмовілася ад шрыфта Futura [футур́ а] на карысць Verdana[верда́на]. Сярод незадаволеных гэтым рашэннем былі і тыя, каму ранейшая літара «О» здавалася больш круглай і падобнай на ГЭТА. Назавіце ГЭТА.

Вопрос 25: [Раздаточный материал: Handgloves].
    Стывен Коўлз лічыць, што слова handgloves [хэндглавз] змяшчае ГЭТА любога шрыфту як літаральна, так і фігуральна, таму што спалучае ў сабе ўсе найбольш характэрныя элементы. Назавіце ГЭТА.

Вопрос 26: У рамане Джонатана Фоера хлопчык пасля таго, як сяброўка падчас размовы па тэлефоне прызналася яму ў каханні, закрыў бляшанку і ніколі больш не адкрываў. Якое слова мы прапусцілі ў папярэднім сказе?

Вопрос 27: На пачатку ХХ стагоддзя Алек Доўсан напісаў раман, у якім нямецкія шпіёны павінны былі забяспечыць войска прыпасамі ў выпадку хуткага ўварвання ў Англію. Гэтыя шпіёны шукалі — і не безвынікова — нават ІХ на шляху ад узбярэжжа да Лондана. Назавіце ІХ двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару.

Вопрос 28: [Раздаточный материал:
    <...>
    Расьце трава — і табе расьці
    <...>
    і бэз — прадвесьнік ягоны
    <...>
    і ўсё, што людзі багомілі].
    Андрэй Хадановіч, аўтар верша, фрагменты якога вы атрымалі, распавёў, што дзе-нідзе ў Беларусі на яго нават пакрыўдзіліся за тое, што не атрымалася падабраць рыфму. Тры прапушчаныя намі радкі пачынаюцца аднолькава. Як менавіта?

Вопрос 29: Жыхары тых раёнаў ГДР, дзе свабодна прымалася тэлебачанне суседняй ФРГ, маглі глядзець знятыя там крымінальныя серыялы і навінныя праграмы. Таму к 1980-ым гадам колькасць заяў на ЯЕ была высокай у асноўным у ваколіцах Дрэздэна, куды сігнал наадварот не даходзіў. Назавіце ЯЕ двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару.

Вопрос 30: Гераіня экранізаванага рамана на ўроку разважае, як перасадзіць аднаго аднакласніка такім чынам, каб ён паставіў сіняк іншаму. Якое кароткае слова мы замянілі ў папярэднім сказе?


[XML]