Вопрос 17: Каментуючы «Так казаў Заратустра», Лоўрэнс Лэ́мперт адзначаў, што для загалоўнага героя вучні падобныя да ІКСа, бо яны ва ўсім абапіра́юцца на настаўніка і не могуць падняцца вышэй за яго. У іншым месцы твора авечка з’ядае з галавы Заратустры вянок з ІКСа, пасля чаго заяўляе, што той цяпер не вучоны. Назавіце ІКС.
Ответ: блюшч.
Зачёт: плюшч.
для павойных раслін накшталт плюшчу́ неабходна апора, якая не толькі падтрымлівае і накіроўвае іхны рост, але і вызначае ягоныя межы. Словазлучэнне «Ліга плюшчу» ў дачыненні да найлепшых амерыканскіх універсітэтаў з’явілася толькі ў 1930-я, але плюшч на кампусах навучальных устаноў рос і раней, да чаго Фрыдрых Ніцшэ, верагодна, і зрабіў адсылку.
Источник(и):
1. L. Lampert, «Nietzsche’s Teaching: An Interpretation of „Thus Spoke Zarathustra“».
2. Ф. Ницше, «Так говорил Заратустра».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск – Ереван)