Skip to Content

XVI Студенческий чемпионат Беларуси (Минск). Другi тур. Вопрос 29

Вопрос 29: Жыхары тых раёнаў ГДР, дзе свабодна прымалася тэлебачанне суседняй ФРГ, маглі глядзець знятыя там крымінальныя серыялы і навінныя праграмы. Таму к 1980-ым гадам колькасць заяў на ЯЕ была высокай у асноўным у ваколіцах Дрэздэна, куды сігнал наадварот не даходзіў. Назавіце ЯЕ двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару.

Ответ: выязная віза.

Комментарий: тыя, хто глядзеў капіталістычнае тэлебачанне, лічылі, што і так ведаюць, як ідуць справы за мяжой, і ехаць туды самі не вельмі хацелі. А вось жаданне пакінуць ГДР у тых яго жыхароў, хто быў абмежаваны ў інфармацыі, заставалася высокім.

Источник(и): Д. Окрест, Е. Сенников, «Они отвалились» (https://clck.ru/UiKSh).

Автор: Михаил Малкин (Люберцы)

 !