Skip to Content

XVII Студенческий чемпионат Беларуси (Минск). Другi тур.

Дата: 2022-05-08

Редактор: Владимир Осипчук (Пинск - Ереван)
Рэдактар удзячны за тэставанне і каштоўныя заўвагі Хрысціне Чарнушэвіч, Аляксандру Стараказнікаву, Віктару Рэўту, Аляксею Бабаку, Мікіце Шавеле, Ксеніі Вараб’ёвай, Галіне Плахотнай, Сяргею Алексятовічу, Дар’і Салавей, Дзмітрыю Буцанцу, Герману Чэпікаву, Уладзіславу Дзяйкуну, Станіславу Адаскевічу, Арцёму Гулецкаму, Яўгену Міроціну, Юрыю Разумаву і Максіму Мерзлякову, а таксама камандзе «Заапарк». Рэдактар выказвае асаблівую падзяку Дар’і Кузняцовай і Антону Шаўчэнi, якія аддана праводзяць першы тэст усіх яго пытанняў. Тур игрался на белорусском языке. Версия на русском языке — по этой ссылке.

Показать ответы

Вопрос 16:

Раздаточный материал
Да таго як _____ __________

    [Вядучаму: выразнапрачытаць «турніры», а не «туры».]
    Гэтае пытанне магло б быць нулявым у турніры. У назве артыкула, які распавядае пра культуру старажытнага Ірана напрыканцы́ другога тысячагоддзя да нашай эры, мы прапусцілі два словы. Напішыце гэтыя словы.

Вопрос 17: Каментуючы «Так казаў Заратустра», Лоўрэнс Лэ́мперт адзначаў, што для загалоўнага героя вучні падобныя да ІКСа, бо яны ва ўсім абапіра́юцца на настаўніка і не могуць падняцца вышэй за яго. У іншым месцы твора авечка з’ядае з галавы Заратустры вянок з ІКСа, пасля чаго заяўляе, што той цяпер не вучоны. Назавіце ІКС.

Вопрос 18: Тэд Качыньскі вырас у сям’і працоўных, а яго гарвардскі выкладчык Генры Мюрэй паходзіў з старога роду і жыў у цэнтры Манхэтэна. На думку Сэма Кіна, мужчын аб’ядноўваў толькі колер: у Качыньскага – ІКСа, у Мюрэя – АЛЬФЫ. Назавіце ІКС і АЛЬФУ.

Вопрос 19: Прачнуўшыся пасля трыццацігадовай комы, гераіня аднаго серыяла вяртаецца да працы на тэлебачанні. Пачуўшы яе прапанову зняць знікненне ГЭТАГА, калегі гераіні спачатку разгубіліся, а пасля сказалі толькі, што Дэвід Коперфільд даўно непапулярны. Назавіце ГЭТА.

Вопрос 20: На думку Андрэ́ Марсо́, хаця свабода выказваць сваё меркаванне і свя́тасна, за словы трэба несці адказнасць. Адзін з загалоўкаў інтэрв’ю з Андрэ, якое выйшла некалькі гадоў таму, гучыць так: «Я не ...». Скончыце загаловак адным словам.

Вопрос 21:

Раздаточный материал
Rasen – газон

    Каб абысці патрабаванні саюза, у 2009 годзе было вырашана выкарыстаць слова «Rasen» [ра́зэн] у поўнай назве… Чаго?

Вопрос 22: [Вядучаму: зрабіцьпаўзупасля «працах».]
    Ірына Ляшчы́нская піша, што ў сваіх іншых – філасофскіх – працах вядомы ўраджэнец Лейпцыга расчляніў паняцце неабходнасці, вылучыўшы некалькі яе разнавіднасцяў. Адкажыце дакладна: якое слова ў гэтым пытанні мы замянілі?

Вопрос 23: У гэтым пытанні АЛЬФА замяняе іншае слова. У юнацтве Дэвід Фостэр Уолес быў вельмі рамантычным і рабіў паспешныя ўчынкі. Пазней, пасля знаёмства з будучай жонкай, Уолесу прыйшлося выправіць АЛЬФУ. Ка́жучы пра шматлікія АЛЬФЫ туземца, адукаваны герой аднаго рамана згадвае... Якое грэцкае слова?

Вопрос 24: [Вядучаму: чытаць не надтахутка, кабкамандымаглізапісацьтэкст, але і не, штокажуць, «падзапіс».]
    Калі па прагнозах лекараў Фрыдрыху Гёльдэрліну заставалася жыць усяго некалькі тыдняў, яго аддалі на апеку Эрнста Цы́мера, у якога Гёльдэрлін і пражыў 31 дзень да самай смерці. Мы не пытаем, якое кароткае слова было заменена. Адкажыце: якое слова мы прапусцілі?

Вопрос 25: У лістападзе 1992 года лінгвіст Масаа́кі Ямана́сі пажартаваў, што ў Японіі вельмі цікавяцца ЁЙ Біла Клінтана. У ЗША ЁЙ Біла Клінтана сталі цікавіцца на некалькі гадоў пазней. Назавіце ЯЕ словам лацінскага паходжання.

Вопрос 26: Вопрос удалён.

 ! 

Вопрос 27: Прадстаўнік старога роду з рамана Грэма Грына збіраецца выступіць супраць дыктатара-крывапійцы і таму РОБІЦЬ ГЭТА. Адкажыце як мага дакладней: якія словы мы замянілі на РАБІЦЬ ГЭТА?

Вопрос 28: [Вядучаму: выразна прачытаць канчатаку слове «ІГРЭКА», кабкаманды не пачулі «ІГРЭК».]
    Паводле жарту, брытанскія людаеды таксама пякуць сваю традыцыйную страву – ІКС з ІГРЭКА. Назавіце ІКС і ІГРЭКА словамі, якія пачынаюцца на адну літару.

Вопрос 29: На Сомерсета Моэма моцна паўплывалі некалькі гадоў, якія пісьменнік падпрацоўваў у дзіцячым аддзяленні бальніцы. Які твор Моэм лічыў найлепшым рускім раманам?

Вопрос 30: Апісваючы выста́ву старадаўніх карцін, Вольга Така́рчук назвала ГЭТА сучасным варыянтам у́скліку «амíн». На думку На́ірна Уота, наяўнасць ГЭТАГА не страціла актуальнасці і цяпер, бо, напрыклад, паведамляе аб уварванні ў прыватнае жыццё. Назавіце ГЭТА некалькімі словамі.


[XML]